Знайсці
06.09.2019 / 08:15РусŁacБел

Apple запусціла тэставую вэб-версію дадатку Apple Music

Амерыканская кампанія Apple запусціла інтэрнэт-сэрвіс Apple Music, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пры гэтым на сайце сэрвісу адзначаецца, што ён з'яўляецца тэставай версіяй. Запуск адбыўся ў чацвер, 5 верасня. Паводле Bloomberg, аналагічны дадатак, хутчэй за ўсё, з'явіцца на кампутарах Mac у канцы 2019 года.

Асноўным канкурэнтам Apple Music з'яўляецца Spotify Technology. У 2014 годзе Apple набыла Beats Music, у якой была вэб-версія, аднак кампанія закрыла яго пасля з'яўлення дадатку Apple Music.

У пачатку чэрвеня агенцтва Bloomberg даведалася, што Apple плануе замяніць медыяплэер iTunes, які існуе ўжо амаль 20 гадоў, дадаткамі Music, TV і Podcasts. Кампанія хоча зрабіць свае прылады больш аўтаномнымі.

Apple плануе выпусціць дадаткі для Mac, з дапамогай якіх можна будзе слухаць музыку і падкасты, а таксама глядзець відэа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031