Знайсці
16.05.2024 / 14:113РусŁacБел

У Мінгарвыканкаме расказалі, з якога ўзросту і на колькі часу могуць браць школьнікаў на працу. З дакладнасцю да хвіліны

Паводле закона, дзеці не могуць быць прыцягнутыя да працы ў выхадныя і святочныя дні, звышурочна і ў начны час.

Фота: Tochka.by

Падлеткі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў маюць права працаваць не больш за 2 гадзіны 18 хвілін у дзень на працягу навучальнага года, распавяла на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Мінгарвыканкама Наталля Сілістроўская.

— Працаўладкаванне навучэнскай моладзі магчыма толькі з 16 гадоў. Аднак з пісьмовай згоды аднаго з законных прадстаўнікоў дзеці з 14 гадоў могуць таксама падпрацаваць у вольны ад вучобы час, — адзначыла Наталля Сілістроўская.

Паводле слоў спецыяліста, у заканадаўстве ёсць абмежаванні па працягласці працоўнага дня для падлеткаў:

ад 14 да 16 гадоў — можна працаваць не больш за 2 гадзіны 18 хвілін у дзень на працягу навучальнага года;

ад 16 да 18 гадоў — не больш за 3 з паловай гадзіны ў дзень на працягу навучальнага года.

Аднак падчас летніх канікул гэтыя лічбы падвойваюцца.

Таксама па законе дзеці не могуць быць прыцягнутыя да працы ў выхадныя і святочныя дні, звышурочна і ў начны час.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
умка шоснаццаты/адказаць/
16.05.2024
дык а коля ж працаваў з 3 год. гэта норм?
0
падлеткавы прафсаюз/адказаць/
16.05.2024
"Таксама па законе дзеці не могуць быць прыцягнутыя да працы ў выхадныя і святочныя дні, звышурочна і ў начны час."

а бээрсээмаўскія тусы на выходных не ў разлік?
0
Рабы под Властелином/адказаць/
16.05.2024
умка шоснаццаты, что позволено Юпитеру, то другим нет. Он может на вас на голову помочиться и ему ничего не будет. Он ваш Властелин.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930