Знайсці
28.08.2019 / 06:271РусŁacБел

Арына Сабаленка перамагла Вікторыю Азаранка ў галоўным для Беларусі тэнісным матчы года

Гэтай ноччу здарылася ўнікальная для Беларусі падзея. Упершыню на топ-турніры паміж сабой згулялі экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка і першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка.

Лёсаванне звяло іх у першым раўндзе Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open). Матч прайшоў сёння ноччу ў Нью-Ёрку і скончыўся перамогай Арыны — 3:6, 6:3, 6:4. Доўжыўся ён 2 гадзіны 13 хвілін.

Азаранка раней ніколі не пакідала US Open пасля першага раўнда, а ў 2012 і 2013 гг. наогул дабіралася да фіналу.

Арына год таму выбыла ў 4-м раўндзе, прайграўшы Наомі Осака, якая ў выніку выйграла US Open.

У наступным крузе Арына Сабаленка згуляе з Юліяй Пуценцавай (Казахстан). 

Прабіўся ў наступны раўнд мужчынскага турніру і Ягор Герасімаў, які перамог у трох сэтах паўднёваафрыканца Ллойда Харыса — 7:5, 7:6, 7:6.

А вось Ілля Івашка прайграў Танасі Какінакісу (Аўстралія) - 3:6, 6:7, 7:6, 2:6

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031