Знайсці
11.08.2019 / 10:084РусŁacБел

Пад Віцебскам п'яная жанчына на «Мерседэсе» ўцякала ад ДАІ ВІДЭА

Увечары 9 жніўня ў Віцебску супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі быў затрыманы ўседарожнік Mercedes-Benz GLE, за рулём якога была 41-гадовая мясцовая жыхарка, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Жанчына ўчыніла ДТЗ ва Ушацкім раёне, знікла з месца здарэння і адмовілася выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў аб спыненні.

Паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні ў вёсцы Белае Ушацкага раёна паступіла ад відавочцы. Уседарожнік пры руху заднім ходам сутыкнуўся з аўтацягніком MAN, які стаяў. Кіроўца з'ехала з месца здарэння.

У поле зроку красовер трапіў на пад'ездзе да Віцебска. Ён рухаўся на хуткасці, якая значна перавышае дапушчальную. Кіроўца ігнаравала патрабаванні ДАІ спыніцца. Затрымаць парушальніцу стала магчымым толькі на ўездзе ў горад. Жанчына ад медыцынскага агляду адмовілася.

На кіроўцу складзены шэраг адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031