Знайсці
22.07.2019 / 11:2340РусŁacБел

Лукашэнка: Беларусь не бачыць перашкодаў для ўзмацнення палітычнага дыялогу з ЕС і гатова да гэтага

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, піша БелТА.

«Няма сёння перашкод для таго, каб узмацняць дыялог не толькі па эканамічных, але і палітычных пытаннях. Беларусь да гэтага гатовая. Давайце будзем у гэтым кірунку рухацца, не чакаючы якіх бы там ні было падзей: ці то парламенцкіх, ці то прэзідэнцкіх выбараў. Мяркую, нашы адносіны важнейшыя за ўсялякія палітычныя кампаніі ў вас ці ў нас», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў вялікі ўклад Андрэа Віктарын у развіццё адносін паміж Беларуссю і ЕС, падкрэсліўшы, што апошнія гады яны развіваюцца найбольш эфектыўна. «Я вам удзячны ад імя беларускага народа за гэты прамежак часу, які вы адпрацавалі і які быў вельмі пазітыўны ў нашых адносінах з Еўрасаюзам, — сказаў ён. — Я вельмі спадзяюся, што на замену вам прыедзе дастойны чалавек. Я хачу пажадаць вам усялякіх поспехаў у Арменіі. Гэта сяброўская Беларусі краіна, у чымсьці вельмі падобная, таму вам лёгка будзе ўвайсці ў курс справаў у Арменіі. І не забывайце, што чатыры гады — гэта ўсё ж такі пэўны тэрмін у вашым жыцці, і ён звязаны з Беларуссю. Мы заўсёды будзем рады бачыць вас, тым больш для вас візы не патрэбныя».

Асобную падзяку Аляксандр Лукашэнка выказаў за фінансавую падтрымку, якую ЕС робіць праектах у Беларусі, у тым ліку па развіццю інфраструктуры. «Гэта трэба будзе не толькі беларусам, але і еўрапейцам», — падкрэсліў ён.

Андрэа Віктарын у сваю чаргу дадала, што за апошнія некалькі год Беларусі і Еўрапейскаму саюзу ўдалося пабудаваць даверныя адносіны адзін з адным. «Паміж намі адбываецца адкрыты дыялог як з палітычных тэмах, так і па эканамічных, а таксама па спецыфічным, асобных пытаннях, такім як гандаль, мытныя пытанні і гэтак далей», — адзначыла яна.

Як паведамлялася, у ліпені на пасаду кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі быў вылучаны начальнік упраўлення Расіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Дзірк Шубель. Андрэа Віктарын накіруецца прадстаўляць інтарэсы Еўрасаюза ў Арменію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930