Лукашэнка пракаментаваў інфармацыю пра паездку з Пуціным на Валаам
president.gov.by
Кіраўнікі Беларусі і Расіі падчас запланаванай паездкі на Валаам не збіраюцца нешта таемна вырашаць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Грыгорыем Рапотам, піша БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што многія СМІ, асабліва апазіцыйныя, актыўна мусіруюць гэтую тэму, мяркуючы нейкія таемныя дамоўленасці падчас наведвання Валаама. «Ды мы не збіраемся на Валааме нешта таемна вырашаць. Гэта прэзідэнта Расіі прапанова. Гэта наша праваслаўная святыня. Я там проста павінен пабываць. Я яму ўдзячны, што ён мне яе асабіста пакажа і раскажа, як ён узнаўляецца, што зроблена там. Нічога тайнага», — заявіў беларускі кіраўнік.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка абурыўся выпускнымі на лімузінах
 9
На вуліцах Мінска пабачылі новыя аўтазакі ФОТАФАКТ
 3
Лідар забайкальскіх бандытаў, якому далі 24 гады турмы, адправіўся на вайну ва Украіну
 5
У Беларусі за год знайшлі амаль 1000 карупцыянераў. Пракуратура назвала гэта поспехам
 1
Лукашэнка загадаў скончыць пасяўную да 9 мая
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера