Знайсці
09.07.2019 / 07:524РусŁacБел

Мадура пачаў перамовы з апазіцыяй

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў пра пачатак перамоўнага працэсу з апазіцыяй краіны.

Перамовы праходзяць на востраве Барбадас, у іх таксама ўдзельнічае ўрад Нарвегіі. «Пачатак вельмі абнадзейвае, у мяне ёсць адпаведныя паведамленні ад кіраўніка нашай дэлегацыі пра сённяшні дзень перамоваў», — сказаў Мадура.

Чакаецца, што бакі абмяркуюць шэсць пунктаў датычна жыцця краіны ў эканамічнай, палітычнай, культурнай і сацыяльнай сферах.

Па словах венесуэльскага лідара, ён настроены аптымістычна. «Сёння перамовы доўжыліся пяць гадзін, крок за крокам мы зможам адкрыць дарогу свету, ненасілля, канструктыўнага дыялогу для Венесуэлы», — сказаў на заканчэнне ён.

Сітуацыя ў Венесуэле абвастрылася 23 студзеня, калі Хуан Гуайдо абвесціў сябе в.а. прэзідэнта.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера