Расійскі віцэ-прэм'ер: Цана на газ вызначыцца толькі пасля сканчэння перамоў па паглыбленні інтэграцыі
Расія прыступіць да перамоў з Беларуссю па пастаўках газу пасля вырашэння пытання па інтэграцыі. Пра гэта журналістам паведаміў віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Козак, піша ТАСС.
«Мы пакуль што праводзім перамовы па паглыбленні інтэграцыйных працэсаў. Пасля таго, як скончым дыялог на гэтую тэму, стане ясна, калі і якім чынам мы будзем збліжаць нашы рынкі газу, рабіць адзіны рынак або агульны рынак газу», — сказаў Козак, адзначыўшы, што «гэта комплексная шматпланавая задача».
Козак таксама выказаў надзею, што рашэнне будзе знойдзена ў найбліжэйшы час.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Парыжы арыштавалі Жэрара Дэпард'ё
 2
Беларусь хоча разам з Расіяй будаваць караблі
 9
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера