Слонімскі ідэолаг спрабуе патлумачыць, што Сталін рабіў на Дні Незалежнасці Беларусі
На шэсці да Дня Незалежнасці ў Слоніме прысутнічалі вялізныя савецкія сцягі і партрэт Сталіна.
«Наша Ніва» звярнулася ў аддзел ідэалогіі Слонімскага райвыканкама з просьбай патлумачыць, якім чынам Сталін спрыяе ўсведамленню беларусамі сваёй незалежнасці.
Чытайце: Шэсце ў Слоніме з нагоды Дня Незалежнасці пачынаў Сталін ФОТА
Вось што адказала начальніца аддзела Наталля Юнчыц.
«Найперш, машына са Сталіным не адкрывала свята! Яна проста брала ўдзел. У рамках свята быў запланаваны тэатр пад адкрытым небам, дзе вырашылі непасрэдна адлюстраваць падзеі тых дзён вайны. У рамках гэтага тэатра пад адкрытым небам і быў партрэт Сталіна. Але я асабіста гэтага рашэння не прымала, і райвыканкам не прымаў! Гэта імправізацыя той установы, якая рыхтавала гэты блок», — сказала Юнчыц.
Наталля Юнчыц. Фота «Газеты Слонімскай»
На дзвярах машыны пазначана, што аўтамабіль належыць Слонімскай ЖКГ.