Знайсці
11.06.2019 / 15:061РусŁacБел

Здагадайцеся, у колькі абышлася паездка з Гродна ў Санкт-Пецярбург на таксі

21 гадзіну доўжылася паездка жыхара Гродна ў Паўночную сталіцу Расіі. Як паведамілі «МК в Питере» прадстаўнікі сэрвісу замовы таксі, гэта была адна з самых працяглых паездак у іх гісторыі.

Фота прадстаўлена сэрвісам замовы таксі.

Вядома, заказваць таксі для паездак з горада ў горад лепш загадзя. Але жыхару Гродна захацелася ў Пецярбург «тут і цяпер». Ён выклікаў машыну, паведаміў канчатковы пункт вандроўкі і ўжо апоўдні адправіўся ў горад на Няве. У Пецярбург машына прыбыла ў 9 раніцы наступнага дня. На ўвесь 1100-кіламетровы шлях, з перапынкамі на адпачынак і прыпынкамі, у кіроўцы і пасажыра сышло каля 21-й гадзіны.

Вось толькі таннай такую ​​паездку дакладна не назавеш. За сваё падарожжа грамадзянін Беларусі аддаў крыху больш за 300 долараў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031