Гэты катэдж у Драздах Ігар Шуневіч пабудаваў, пакуль быў міністрам ФОТАФАКТ
Ігар Шуневіч больш не міністр унутраных спраў Беларусі.
Шуневіч прыходзіў на пасаду жыхаром двухпакаёўкі ў міліцэйскім доме на Грушаўцы. Затое сышоў уласнікам катэджа у Драздах-2 — квартале для лукашэнкаўскай наменклатуры.
Катэдж Ігара Шуневіча. Фота Волі Афіцэравай.
Шуневіч атрымаў 14 сотак элітнай зямлі рашэннем Мінгарвыканкама №302 ад 6 лютага 2014 года і неўзабаве пачаў будоўлю.
Атрымаўся двухпавярховік плошчай каля 295 квадратных метраў. Тут жывуць сам экс-міністр, яго жонка і малая дачка.
На ўсялякі выпадак кватэру на Грушаўцы адразу перапісалі на немаўля.
Чытайце. Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 1
У Мінску закрываецца вялікая крама вядомага брэнда
 1
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера