Знайсці
07.06.2019 / 11:5012РусŁacБел

Зяленскі паабяцаў даць жорсткі адказ на абстрэлы на Данбасе

president.gov.ua

Украінскія вайскоўцы гатовыя даць жорсткі адказ на атаку баевікоў на Данбасе, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён таксама нагадаў, што Кіеў настойвае на спыненні агню, гаворыцца ў заяве на сайце кіраўніка дзяржавы.

«Абстрэлы ўкраінскіх вайскоўцаў — відавочная спроба чарговы раз сарваць працэс перамоваў аб спыненні агню. Хто б ні аддаў загад — Узброеныя сілы Украіны будуць адказваць жорстка і ў адпаведнасці з сітуацыяй», — сказаў Зяленскі.

Па словах прэзідэнта, агонь паблізу Новалуганскага ў ноч на 7 чэрвеня сведчыць пра «абуральнае парушэнне» мінскіх дамоўленасцей. Прэзідэнт Украіны спадзяецца, што Расія адновіць кантроль і кіраванне над сваімі наёмнікамі.

У ноч на пятніцу, 7 чэрвеня, баевікі атакавалі падраздзяленні аперацыі аб'яднаных сілаў (ААС) у раёне пасёлка Новалуганскае Данецкай вобласці. Загінулі двое вайскоўцаў, а восем атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера