Знайсці
01.06.2019 / 14:411РусŁacБел

Ліянэль Мэсі назваў галоўную памылку «Рэала»

Фота з інстаграма Крышціяну Раналду

Ліянэль Мэсі лічыць продаж Крышціяну Раналду галоўнай прычынай няўдалага выступлення мадрыдскага «Рэала» ў мінулым сезоне. Сталічная каманда заняла трэцяе месца ў чэмпіянаце Іспаніі, а ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў па суме двух матчаў саступіла амстэрдамскага «Аяксу» (2:1, 1:4).

«Мінулым летам я ўжо казаў, што нельга адпускаць гульца, які забівае па 50 галоў за сезон. У выніку з «Рэалам» здарылася тое, што і павінна было здарыцца. Без Раналду клуб апынуўся не гатовы змагацца за тытулы», — цытуе Мэсі Marca.

Раналду перайшоў у «Ювентус» з «Рэала» летам мінулага года, сума ўгоды склала €100 млн. У ходзе сезона ён правёў за турынскі клуб 43 матчы ва ўсіх турнірах, забіў 28 галоў і зрабіў 13 выніковых перадач. З «Ювентусам» нападаючы стаў чэмпіёнам Італіі і ўладальнікам Суперкубка краіны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031