Знайсці
21.05.2019 / 12:046РусŁacБел

Падчас Еўрапейскіх гульняў будуць блакаваць сайты з заклікам прыйсці на несанкцыянаваны мітынг

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб мерах бяспекі ў перыяд правядзення Еўрапейскіх гульняў у Мінску — з 17 чэрвеня па 2 ліпеня. Згодна з дакументам, ахове ў гасцініцах дазволяць праводзіць асабісты надгляд турыстаў, праваахоўныя органы на працягу сутак будуць блакаваць сайты з заклікамі да несанкцыянаваных мітынгаў. Якія яшчэ меры ўтрымлівае ўказ, задаецца пытаннем Tut.by

Першае — забаронена выкарыстоўваць беспілотныя лятальныя апараты і авіямадэлі на спартыўных аб'ектах і побач з гасцініцамі. У тых, хто не паслухаецца, тэхніку выключаць да канца Гульняў. Выключэнне — дзяржаўная тэхніка і тэхніка арганізатараў Еўрапейскіх гульняў.

Другое — на дарогах выдзеляць спецыяльныя палосы з сімволікай Гульняў для руху транспарту, задзейнічанага ў правядзенні мерапрыемства. Іншы транспарт не мае права рухацца па такіх палосах і спыняцца на іх — аштрафуюць.

Трэцяе — супрацоўнікі МНС могуць праводзіць пазапланавыя праверкі па пажарнай бяспецы на спартыўных аб'ектах, у гасцініцах, фан-зонах.

Чацвёртае — на ахову грамадскага парадку прыцягнуць ваеннаслужачых, якія ў выпадку неабходнасці змогуць прымяняць фізічную сілу, спецсродкі і зброю. Курсантаў могуць прыцягваць для аказання інфармацыйнай і арганізацыйнай дапамогі заўзятарам.

Пятае — у гасцініцах ахова зможа праводзіць асабісты надгляд удзельнікаў Еўрапейскіх гульняў, правяраць іх рэчы і дакументы.

Шостае — з 20 мая па 30 чэрвеня праваахоўныя органы на працягу сутак будуць блакаваць інфармацыю ў інтэрнэце з заклікамі да масавых беспарадкаў ці ўдзеле ў масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэннем заканадаўства. Акрамя таго, можа быць прынята рашэнне аб часовым абмежаванні доступу да пэўных сайтаў.

Адар'я Гуштын, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031