У Брэсце можна паглядзець футбол на вельмі дзіўных «месцах для падглядвання» ФОТАФАКТ
Брэсцкае «Дынама» прыдумала даволі незвычайны спосаб назірання за футбольнымі матчамі.
Раней было зручна глядзець футбол з-за агароджы. Як сцвярджаюць у клубе, часам там збіралася некалькі соцень аматараў бясплатна паназіраць за гульнёй.
Але сёлета на плот павесілі рэкламныя банеры са спецыяльнымі «акенцамі для падглядвання». Квіток на такое месца каштуе 5 рублёў.
З боку стадыёна гэта выглядае вось так:
Фота: pressball.by
Як можна бачыць, ініцыятыва спадабалася заўзятарам.
Дарэчы, першапраходцы інавацыі ў падарунак атрымалі фоты з аўтографамі гульцоў каманды.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Прапагандыстка Лебедзева: Апанентаў трэба знішчаць. Сінія дупы павінны падацца ім проста казкай
 17
У Слоніме таксіст зрабіў заўвагу неахайным пасажырам. Тыя ў кішэню за словам не палезлі — і пачаліся «прыгоды»
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера