Знайсці
03.05.2019 / 11:0712РусŁacБел

П'яны бацька з сынамі ледзь не зарэзалі суседа, а затым выйшлі з віламі на ўчастковага — трылер пад Стоўбцамі

Здарэнне адбылося 1 мая. У Стаўбцоўскі РАУС паступіла інфармацыя з бальніцы: у вёску Вязавец накіравалася брыгада хуткай, бо аднаму з вяскоўцаў спатрэбілася дапамога, паведамляе прэс-служба міліцыі.

На месца неадкладна накіравалі следча-аператыўную групу, адначасова інфармацыя аб здарэнні была перададзена ўчастковаму інспектару, які знаходзіўся ў адной з суседніх вёсак.

Адбылося наступнае: 32-гадовы мужчына знаходзіўся ў гасцях у суседзяў, дзе выпіваў з гаспадаром і двума яго сынамі. Узнікла сварка, падчас якой госць атрымаў нажавое раненне рукі. Медыкі разам з пацярпелым з'ехалі ў бальніцу, а ўчастковы паведаміў абставіны здарэння следча-аператыўнай групе. Аднак дачакацца калег не паспеў. Нецвярозая кампанія выйшла на ўчастковага, які сядзеў у службовым аўто.

Пачалося з нецэнзурнай лаянкі і слоўных пагроз. Просьбы супакоіцца толькі раз'юшылі тройцу. Пры гэтым бацька вярнуўся да хаты і неўзабаве выйшаў з віламі ў руках.

Разумеючы, што неадэкватныя паводзіны спыніць не ўдасца, участковы папярэдзіў, што будзе страляць. Але і гэта патрабаванне было праігнараванае. Адзін з сыноў спрабаваў ударыць міліцыянера, другі металічнай трубой стаў крушыць службовы аўтамабіль.

Каб астудзіць запал сямейства старэйшы лейтэнант міліцыі быў вымушаны зрабіць папераджальныя стрэлы. Толькі гэта і спыніла гора-байцоў.

Затым падаспелі калегі і аказалі дапамогу ў затрыманні. 56-гадовага бацьку і яго сыноў (старэйшаму 30 гадоў, малодшаму 26 гадоў) даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031