Знайсці
22.04.2019 / 18:4811РусŁacБел

Стала вядома, за каго галасавалі ўкраінскія вайскоўцы на перадавой

Дзеючы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка з невялікім адрывам перамог Уладзіміра Зяленскага на ўчастках на тэрыторыі вайсковых часцей у Луганскай і Данецкай абласцях, піша Kyivpost.

Пасля падліку 98% галасоў, Парашэнка выйграў у 46 з 79 спецыяльных выбарчых участкаў для вайскоўцаў у Данецкай і Луганскай абласцях, атрымаўшы не менш як 17 379 галасоў, або 48,7%.

Зяленскі атрымаў не менш за 16 489 галасоў, або 46,2%, і перамог у 33 вайсковых выбарчых участках.

Розніца паміж кандыдатамі склала 890 галасоў.

Больш за 35 000 салдат і афіцэраў на Данбасе прагаласавалі ў другім туры выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031