Знайсці
18.04.2019 / 15:1614РусŁacБел

Якую беларускую «малочку» любяць найбольш у розных краінах свету

Кітайцы п'юць наша малако, у Эміратах папулярная смятана, а ў Расіі аддаюць перавагу беларускім сырам і тварагу. «Савушкаў прадукт» распавёў, якія малочныя прадукты з Беларусі папулярныя ў розных краінах свету.

Беларуская «малочка» прадстаўленая ў 30 краінах свету. Найбольш купляюць у Расіі, дзе любяць малако, тварог, цвёрдыя сыры, дэсерты і грэчаскія ёгурты. Прыкладна тыя ж прадукты абіраюць і іншыя нашы славянскія суседзі.

У Казахстане і Азербайджане запатрабаваныя беларускі тварог, ражанка і сыроватка, а таксама масла. Грузіны і армяне любяць тварожныя дэсерты з Брэста.

У Кітаі таксама далучаюцца да «малочнай культуры»: даспадобы прыйшлося ультрапастэрызаванае малако «Савушкаў». «Для кітайскага спажыўца смак малака ўсё яшчэ незвычайны: большая частка насельніцтва да яго яшчэ толькі пачынае прывыкаць. Пакуль толькі кожны пяты жыхар рэгулярна п'е малако, выпіваючы ў 7 разоў менш за беларуса, — распавялі ў кампаніі. — Аднак сёння КНР вельмі зацікаўленая ў шырокай прысутнасці на рынку натуральных малочных прадуктаў. І там ужо ёсць многія еўрапейскія вытворцы».

У краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, такіх як В'етнам і Філіпіны, больш ахвотна купляюць сухую сыроватку. У той час як у Сінгапуры і Ганконгу палюбіліся беларускі кефір, тварог, ражанка, смятана, масла і сыры.

Блізкі Усход не адстае. Эміраты ўжо даўно ахвочыя да традыцыйных тварагу і смятаны, а Турцыя — да масла. Хоць больш за ўсё беларускай «малочкі» ў рэгіёне купляе Іарданія. Туды, у прыватнасці, паступаюць з Брэста сыры, тварог, ёгурты, кефір, ражанка і сыроватка.

Што да Еўропы, то ёгурты «Савушкаў» п'юць у Латвіі і Эстоніі, масла намазваюць галандцы і датчане, а сыры наразаюць балгары. Малочныя прадукты (сыры, тварог і масла) хай яшчэ невялікімі партыямі, але дастаўляюць нават у ЗША.

«Беларуская «малочка» запатрабаваная ўжо ў чатырох частках свету. Брэнд «Made in Belarus» традыцыйна моцны ў Расіі і іншых краінах СНД, але паспяховы і на новых рынках — як еўрапейскіх, так і азіяцкіх. Вядома, на перавагі спажыўцоў у кожнай краіне моцна ўплываюць кулінарныя традыцыі, але папулярнасць малочных прадуктаў расце ва ўсім свеце. Такім чынам, расце і канкурэнцыя ў галіне. І нам прыемна, што наша прадукцыя годна яе вытрымлівае. Натуральнасць, смак і якасць — сёння нашы асноўныя канкурэнтныя перавагі на сусветным рынку прадуктаў харчавання», — адзначыла PR-дырэктар кампаніі «Савушкаў прадукт» Алена Бабкіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930