Знайсці
15.04.2019 / 12:5112РусŁacБел

Віктар Лукашэнка атрымаў новую пасаду

Фота Волі Афіцэравай

Памочнік прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка будзе выконваць абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта замест Андрэя Асташэвіча, які склаў паўнамоцтвы. Адпаведнае рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Выканкама НАК, паведамляе БелТА

Кандыдатура Віктара Лукашэнкі была прапанаваная ў ходзе пасяджэння выканкама і аднагалосна падтрымана. Ён будзе сумяшчаць дадзеную дзейнасць са сваёй працай на пасадзе памочніка прэзідэнта.

У далейшым на Алімпійскім сходзе пасля завяршэння ў Беларусі буйных міжнародных спартыўных мерапрыемстваў будзе вырашацца пытанне ў дачыненні да кандыдатуры на пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК.

У якасці в.а. за Віктарам Лукашэнкам у першую чаргу замацаваны пытанні міжнароднага супрацоўніцтва і падрыхтоўка да буйных спартыўных форумаў у Беларусі — II Еўрапейскіх гульняў і лёгкаатлетычнага матча Еўропа—ЗША, які пройдзе ў верасні. Займацца гэтай працай ён будзе ва ўзаемадзеянні з міністрам спорту і турызму, а таксама курыруючым спорт віцэ-прэм'ерам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031