Знайсці
03.04.2019 / 13:242РусŁacБел

У Гомелі машына вылецела на ходнікі і насмерць збіла жанчыну. З машыны вываліўся мёртвы кіроўца

Трагедыя адбылася сёння прыкладна ў 11 гадзін раніцы ў Навабеліцкім раёне каля кінатэатра «Мір», піша Tut.by

«Audi вылецела на ходнікі і праехала метраў 100, на шляху апынулася жанчына. Калі я пад'ехаў, яна ляжала на тратуары ў велізарнай лужыне крыві. У машыне прахожыя адкрылі дзверы — і кіроўца выпаў на зямлю без прыкмет жыцця», — распавёў відавочца Сяргей.

Як паведамілі «Праўда Гомель» ў ДАІ, аўто збіла 79-гадовую жанчыну. Кіроўца таксама памёр, паводле папярэдняй інфармацыі, яму стала дрэнна за рулём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031