Знайсці
03.04.2019 / 12:1015РусŁacБел

Галоўным спецыялістам упраўлення ідэалогіі Адміністрацыі прэзідэнта стаў гісторык, які абараніў дысертацыю па-беларуску

Як стала вядома «Нашай Ніве», у сакавіку галоўным спецыялістам упраўлення ідэалогіі Адміністрацыі прэзідэнта стаў гісторык Аляксандр Канойка.

Чытайце таксама: У Адміністрацыі прэзідэнта новы галоўны ідэолаг — былая рэдактарка «Вячэрняга Мінска» і «Мінскай праўды»

Дагэтуль Канойка быў намеснікам дэкана Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, дацэнтам кафедры агульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі. 

Канойка са студэнтамі, фота з фэйсбука

Паходзіць ён з Клічава. Вучыўся ў БДПУ на гісторыка, летась скончыў яшчэ і Акадэмію кіравання. Ён чытае лекцыі па археалогіі Беларусі, а таксама па краязнаўстве.

Тэма кандыдацкай дысертацыі — «Роля транспарту ў эканамічным развіцці Беларусі (1772—1914 гг.)» (абараняўся па-беларуску).

Канойка піша і доктарскую дысертацыю — «Эканамічныя фактары фармавання індустрыяльнага грамадства ў Беларусі ў канцы 18-га — пачатку 20-га стагоддзя». 

Разам з гэтым Канойка — актывіст «Белай Русі», узначальваў універсітэцкую філію.

Адметны факт, што беларуская мова выглядае для Канойкі базавай каштоўнасцю — ён карыстаецца ёй у фэйсбуку не ў нейкіх кан'юктурных абмеркаваннях, а для таго, каб апісваць важныя падзеі ўласнага жыцця. 

У прыватнасці, па-беларуску ён напісаў пра тое, што яго сын Іларыён пайшоў у школу. 

Беларускую мову Канойка выкарыстоўвае рэгулярна. Выглядае, што аб'ект ягонага прафесійнага натхнення — гісторык Ігар Марзалюк. 

***

Абноўлена. У першапачатковай версіі мы дапусцілі памылку, напісаўшы, што Канойка — намеснік Шпілеўскай. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031