Знайсці
03.04.2019 / 10:5215РусŁacБел

Як міліцыя ў Гомелі брала штурмам кватэру наркагандляра ВІДЭА

Яшчэ ў сакавіку ў абласным цэнтры супрацоўнікі міліцыі спынілі для праверкі 32-гадовага жыхара аграгарадка Яроміна. У яго выявілі папяровы скрутак з рэчывам, якое, па заключэнні эксперта, з'яўляецца асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам - альфа-PVP. Агульная маса псіхатропу 0,0174 г, паведамляе гомельская міліцыя.

Мужчына распавёў, што набыў наркотык у 24-гадовага гамельчука. «Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Савецкага РАУС пры падтрымцы байцоў АМАП УУС аблвыканкама інфармацыю праверылі. Пасля чарговага факту продажу наркотыкаў было прынята рашэнне аб затрыманні жыхара Гомеля», - распавялі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў.

На просьбы адамкнуць дзверы кватэры гаспадар адказаў адмовай. Жыллё бралі штурмам праз аконны праём. Як адзначылі ва УУС, вокамгненны захоп гаспадара кватэры дазволіў зберагчы доказы. Палімерны пакет з альфа-PVP знаходзіўся на вагах. У кватэры канфіскавалі 0,2554 г наркотыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031