Знайсці
03.04.2019 / 10:08РусŁacБел

У Кітаі мужчына з нажом напаў на вучняў пачатковай школы

Мужчына з нажом здзейсніў напад на вучняў малодшай школы ў кітайскай правінцыі Хуань, двое дзяцей шпіталізаваны, піша газета South China Morning Post са спасылкай на заяву паліцыі.

Праваахоўнікі не ўдакладнілі, ці ёсць пагроза жыццю школьнікаў. Падазраваным апынуўся 31-гадовы мужчына па прозвішчы Жэнг, яго затрымалі. У паліцыі ўдакладнілі, што расследаванне здарэння яшчэ не скончана.

Выданне называе такія напады «распаўсюджанай праблемай» Кітая — у лютым мужчына з нажом атакаваў мінакоў ў правінцыі Цзянсу, тады пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку непаўналетніх і паліцэйскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031