Знайсці
03.04.2019 / 08:471РусŁacБел

Гуайдо пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці і могуць судзіць

Фота з твітара Хуана Гуайдо

Нацыянальны ўстаноўчы сход Венесуэлы (Канстытуцыйная асамблея), лаяльны дзейнаму прэзідэнту Нікаласу Мадуры, прыняў рашэнне зняць дэпутацкую недатыкальнасць з лідара апазіцыі Хуана Гуайдо.

Гэта мера адкрывае магчымасць крымінальнага пераследу апазіцыйнага лідара і з'яўляецца крокам да магчымага яго арышту.

Рашэнне ўстаноўчага сходу было неабходна Вярхоўнаму суду, каб працягнуць судовае разбіральніцтва па справе Гуайдо, які да гэтага быў абаронены дэпутацкім імунітэтам.

«Гэта рашэнне фармальна дазваляе працяг судовага працэсу [над Гуайдо]», — заявіў спікер Устаноўчага сходу Дыасдада Кабела.

Раней Гуайдо, што абвясціў сябе в.а. прэзідэнта Венесуэлы, анансаваў на 6 красавіка шырокамаштабную акцыю па звяржэнні Мадуры.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031