Знайсці
02.04.2019 / 13:04РусŁacБел

У кампаніі «Азон» пракаментавалі, чаму адмовіліся ад планаў па адкрыцці ў Беларусі свайго офіса

Алег Даражок, дырэктар па маркетынгавых камунікацыях у OZON, пракаментаваў, чаму расійская інтэрнэт-крама адмовілася ад планаў па адкрыцці ў Беларусі свайго офіса:

Цяпер укладанні кампаніі ў развіццё бізнэсу ў Беларусі тычацца перш за ўсё развіцця сеткі дастаўкі, паскарэння лагістыкі і пашырэння асартыменту. Пакуль працэсы ў ланцугу паставак мы ўдасканальваем пры дапамозе партнёраў. Адкрыццё офіса, як ужо неаднаразова адзначалі, не самы прынцыповы момант — пашырэнне геаграфіі выдачы і ўзмацненне магістральнай лагістыкі і «апошняй мілі» значна важнейшыя.

Мае словы пра «пакупкі мінімум на 50 даляраў» трактавалі няслушна — саму лічбу я даваў, апісваючы сярэдні чэк у Расіі, а зусім не «мінімальную» пакупку жыхара Рэспублікі Беларусь. Улічваючы наш асартымент у 1 мільён таварных найменняў і разнастайнасць таварных катэгорый, чалавек з любым узроўнем даходу можа знайсці для сябе актуальныя тавары і купіць іх. І кліенты так і робяць: толькі за месяц з моманту паскарэння дастаўкі ў Мінск нашы продажы выраслі ўдвая. Якраз аптымізацыя лагістычных маршрутаў разам з партнёрамі дазваляе нам выконваць баланс паміж хуткасцю дастаўкі і яе коштам, каб цэны былі максімальна даступнымі для розных людзей.

NN.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031