Знайсці
03.04.2019 / 08:291РусŁacБел

У НАТА распавялі, дзе ў Польшчы пабудуюць склад для арміі ЗША

Генеральны сакратар НАТА заявіў, што Альянс выдзеліць сродкі на будаўніцтва. Пра гэта паведамляе Польскае радыё са спасылкай на словы генеральнага сакратара Альянсу Енса Столтэнберга.

НАТА пабудуе ў Польшчы склад для амерыканскай арміі ў мястэчку Повідз (Вялікапольскае ваяводства).

Генеральны сакратар НАТА адзначыў, што на будаўніцтва выдзеляць 260 млн. долараў. Там будуць захоўваць браніраваныя машыны, боепрыпасы і зброю амерыканскай брыгады.

«Гэтая інвестыцыя ў інфраструктуру ў цэнтральнай Польшчы з'яўляецца часткай вялікіх намаганняў, ўмацоўвае ваенную мабільнасць. Дзякуючы папярэдне размешчэннаму абсталяванню, мы павялічым гатоўнасць нашых войскаў да дзеянняў. Гаворка ідзе таксама аб здольнасці хутка перавозіць людзей, а не толькі пра цяжкую тэхніку », — сказаў Столтэнберг.

Паводле яго слоў, інвестыцыя атрымала фінансаванне штаб-кватэры і з'яўляецца ключавой дзякуючы блізкасці буйнога аэрапорта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031