Знайсці
02.04.2019 / 01:279РусŁacБел

Пасол Беларусі ў Расіі Сямашка: Падатковы манеўр у Расіі парушае дагавор пра ЕАЭС

Правядзенне ў Расіі падатковага манеўру, які пагаршае для Беларусі ўмовы гандлю нафтай, парушае дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), заявіў беларускі пасол у Расіі Уладзімір Сямашка ў інтэрв'ю «Российской газете».

Дыпламат нагадаў, што у 2019 годзе заканчваецца дзеянне пратакола аб цэнах на газ, складзенага ў 2017-м. Паводле слоў Сямашкі, беларускі бок ужо двойчы накіроўваў прапановы па методыках разлікаў цэн на газ, але яны да гэтага часу не ўзгоднены.

«Другая праблема — падатковы манеўр. Доўга пра яе я казаць не буду, толькі пазначу, што, на наш погляд, гэта парушэнне дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Такога не павінна было адбыцца, а калі адбылося, то варта было ўлічваць інтарэсы і беларускай нафтаперапрацоўкі», — лічыць Сямашка.

Яшчэ адным вострым пытаннем, на яго думку, з'яўляецца «прасоўванне мяса-малочнай і іншай харчовай прадукцыі з Беларусі на расійскі рынак». «Чацвёртае — цяжкасці з пастаўкамі нашай тэхнікі ў Расію. На жаль, усе гэтыя праблемы пакуль што застаюцца нявырашанымі», — сказаў дыпламат.

Пры гэтым Сямашка падкрэсліў, што Беларусь заўсёды ставіла двухбаковыя, у тым ліку інтэграцыйныя, адносіны паміж краінамі «ў цэнтр сваёй сацыяльна-эканамічнай палітыкі», бо Мінск выдатна ўсведамляе значнасць адносін з Расіяй для эканомікі Беларусі

«Але ў той жа час не просім прэферэнцый. Мы хочам роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання. Менавіта ў гэтым бачым асноўную мэту інтэграцыі. Менавіта так яе разумеем», — падсумаваў дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031