Знайсці
21.03.2019 / 12:567РусŁacБел

Расійскае абвінавачанне патрабуе 6 гадоў зняволення для ўкраінца Паўла Грыба, які знік пасля паездкі ў Гомель

Фота Радыё Свабода

Бок абвінавачвання падчас суда ў расійскім Растове-на-Доне патрабуе для ўкраінца Паўла Грыба 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Пра гэта ў сябе ў фэйсбуку напісаў расійскі актывіст Вячаслаў Разанцаў.

Павел Грыб знік пасля перасячэння ўкраінска-беларускай мяжы 24 жніўня 2017 года. Ён накіроўваўся ў Гомель на сустрэчу з Таццянай Яршовай (у інтэрв'ю журналістам яна прызналася, што сустрэча адбылася з ініцыятывы ФСБ).

МУС Беларусі паведаміла, што не затрымлівала Грыба, а 7 верасня высветлілася, што Павел Грыб знаходзіцца ў расійскім СІЗА ФСБ у Краснадары. Расійскія сілавікі сцвярджаюць, што затрымлівалі хлопца ў Смаленскай вобласці.

Грыба вінавацяць па артыкуле 205.1, частка 1 КК Расіі — гэта значыць схіленне да тэракту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031