Знайсці
20.03.2019 / 08:454РусŁacБел

Беларусь не выконвае антыкарупцыйныя стандарты Рады Еўропы

ГРЭКА (Група дзяржаў па барацьбе з карупцыяй) заявіла аб парушэнні Беларуссю антыкарупцыйных стандартаў Рады Еўропы.

З 2012 года з 24 рэкамендацый ГРЭКА для Беларусі 20 так і засталіся не выкананы (напрыклад, аб прыцягненні па карупцыйных справах асоб, якія знаходзяцца ў так званым кадравым рэестры прэзідэнта).

«Невыкананне правілаў і нормаў ГРЭКА кідае цень як на прыхільнасць уладаў Беларусі прафілактыцы карупцыі і барацьбе з ёй, так і на супрацоўніцтва з ГРЭКА ў цэлым, - заявіў старшыня аб'яднання Марын Мрчэла. — Гэта прывяло да таго, што ўпершыню ў сваёй практыцы ГРЭКА выступае з заявай аб парушэнні адным са сваіх членаў стандартаў Рады Еўропы ».

Марын Мрчэла падкрэсліў, што «гэтыя рэкамендацыі не толькі ўяўляюць сабой асноўныя спосабы вядзення дзейснай барацьбы з карупцыяй, але і з'яўляюцца стрыжневымі прынцыпамі ГРЭКА і Рады Еўропы наогул».

«Мы звярнуліся да ўсіх дзяржаў, якія ўваходзяць у нашу арганізацыю, з просьбай у будучыні браць пад увагу гэтую сітуацыю пры кантактах з Беларуссю ў разліку, што гэта надасць гэтак неабходны імпульс актывізацыі намаганняў па выкананні ёю сваіх антыкарупцыйных абавязацельстваў. Спадзяемся, гэта паслужыць сур'ёзным сігналам і перасцярогай для Беларусі», - дадаў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031