Знайсці
14.03.2019 / 10:278РусŁacБел

У Швецыі на Нобелеўскую прэмію міру намінавалі 16-гадовую школьніцу

Photograph by Anders Hellberg

Скандынаўскія палітыкі намінавалі 16-гадовую шведскую школьніцу Грэту Турнберг на Нобелеўскую прэмію міру за яе ўклад у рух за барацьбу з глабальным пацяпленнем, паведамляе выданне Aftonbladet.

«Вельмі ганарова і прыемна быць намінаванай на такую ​​важную прэмію. Гэта неймаверна і крыху дзіўна», — сказала Грэта ў інтэрв'ю Aftonbladet.

З ініцыятывай выступілі шведскія палітыкі Енс Хольм і Хокан Свенелінг, якія прадстаўляюць у парламенце Левую партыю, а таксама шэраг нарвежскіх палітыкаў.

Юная шведка прыцягнула ўвагу СМІ, калі ў жніўні 2018 года пачала адзіночны «школьны страйк» перад будынкам парламента ў Стакгольме. Яна заявіла, што не будзе наведваць школу, пакуль шведскія палітыкі не пачнуць выконваць умовы Парыжскай дамовы па скарачэнні шкодных выкідаў. Грэту Турнберг запрашалі выступаць на канферэнцыі ААН па пытаннях клімату і на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Яна натхніла тысячы школьнікаў па ўсёй Еўропе, прытрымліваючыся яе прыкладу, выйсці на вуліцы, каб прыцягнуць увагу да праблемы змянення клімату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031