Знайсці
14.03.2019 / 09:232РусŁacБел

У Венесуэле адноўлена падача электрычнасці, Мадура загадаў усім вярнуцца на працу

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура пастанавіў з чацвярга аднавіць працоўную дзейнасць у краіне пасля масавага адключэння электраэнергіі. Пра гэта паведаміў у сераду міністр сувязі і інфармацыі Хорхе Радрыгес.

«Прэзідэнт Нікалас Мадура вырашыў, што працоўная дзейнасць ва ўсіх сектарах на ўсёй тэрыторыі краіны адновіцца з гэтага чацвярга. Заняткі ў навучальных установах, адменены яшчэ на 24 гадзіны», — сказаў ён падчас выступу, які трансляваўся ў эфіры тэлеканала Vanezolana de Television.

Па словах Радрыгеса, падача электраэнергіі «цалкам адноўленая на ўсёй тэрыторыі краіны за выключэннем некаторых зон, дзе ўсё яшчэ назіраюцца праблемы». «У найбліжэйшыя гадзіны яны будуць ліквідаваны», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031