Знайсці
11.03.2019 / 19:501РусŁacБел

Жыхар Касцюковіцкага раёна прынёс у ваенны камісарыят падробленыя даведкі. Распачалі крымінальную справу

Падробленыя даведкі ў ваенны камісарыят прынёс жыхар Касцюковіцкага раёна.

56-гадовы мужчына ў перыяд з сакавіка 2017 года па кастрычнік 2018 набыў падробленыя даведкі аб праходжанні навучання свайго сына 1999 года нараджэння ў адукацыйнай установе «Нацыянальны даследчы Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы універсітэт».

Пасля падробленыя даведкі ён падаў у ваенны камісарыят Касцюковіцкага раёна. Аднак там засумняваліся ў іх аўтэнтычнасці.

Судовая тэхнічная экспертыза дакумента ўстанавіла, што гербавая пячатка была надрукаваная на звычайным прынтары.

Касцюковіцкім аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа.

mogilevnews.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031