Знайсці
11.03.2019 / 08:481РусŁacБел

Польшча, Венгрыя і Чэхія сумесна адзначылі 20-годдзе далучэння да НАТА

Прэм'еры Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Славакіі разам з міністрамі абароны гэтых краін прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 20-годдзя далучэння да НАТА ў Варшаве. Пра гэта паведамляе агенцтва PAP.

У рамках урачыстасцей з удзелам прэм'ераў Вышаградскай чацвёркі Першая танкавая брыгада Узброеных сіл Польшчы прадэманстравала сваю тэхніку і ўзбраенне.

«Няма іншай такой сілы ў глабальнай архітэктуры бяспекі як Паўночнаатлантычны альянс. Альянс мае ўнікальную рысу, якая прыцягвае ўсё дэмакратыі: стварае сумесную абарону, не замахваючыся на суверэнітэт асобных дзяржаў-членаў», — сказаў прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Ён падкрэсліў, што НАТА адаптуецца да новых пагрозаў, згадаўшы сярод іх вайну на ўсходзе Украіны і гібрыдную вайну Расіі.

«За 20 гадоў НАТА стала стаўпом бяспекі і абаронных здольнасцяў большасці дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы, якія да таго былі за жалезнай заслонай» — заявіў прэм'ер Чэхіі Андрэй Бабіш, паабяцаўшы, што ў 2024 годзе яго краіна будзе траціць на абарону 2% ад ВУП.

Польшча, Венгрыя і Чэхія, якія ў мінулым былі сябрамі Арганізацыі Варшаўскай дамовы, адначасова ўступілі ў НАТО 12 сакавіка 1999 года. Славакія далучылася да альянсу праз пяць гадоў пасля гэтага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031