У Маскве знайшлі дзяўчынку-маўглі
Няшчаснае дзіця жыло ў джунглях адной з кватэр на Ленінградскай шашы, паведамляе тэлеграм-канал Mash.
«Суседзі даўно чулі дзіцячы плач з кватэры на восьмым паверсе, спрабавалі высветліць, што там адбываецца, але дзверы ніхто не адчыняў. Участковы таксама не прабіўся. У выніку плач стаў настолькі моцным, што ў кватэру выклікалі МНС.
Дзверы адчынілі, унутры пекла і жах. Усё завалена смеццем, дыхаць немагчыма, ежы і вады няма, дарослых таксама. Знайшлі толькі пяцігадовую дзяўчынку - яна зрабіла сабе бярлог у смецці. Не размаўляе, гнойны атыт, у шыю урос нейкі дрот», — піша Mash.
Дзяўчынку адвезлі ў бальніцу. Пазней суседзі затрымалі каля кватэры яе маці і выклікалі паліцыю. Ірыне Г. 47 гадоў, яна працуе прыбіральшчыцай, кажа, што раней была фінансавым кансультантам. Яе чакаюць шматлікія экспертызы, у тым ліку на псіхічнае здароўе.