Знайсці
06.03.2019 / 15:144РусŁacБел

Памятаеце верталёт у колерах дзяржаўнага сцяга? Высветлілася, што яго купіў Гуцэрыеў

airplane-pictures.net​

Кампанія «Слаўкалій» падкантрольная расійскаму бізнэсмену Міхаілу Гуцэрыеву з'яўляецца пакупніком элітнага верталёта ў дзяржаўнай ліўрэі, які прыбыў у Мінск 19 лютага. Пра гэта напярэдадні паведамілі тэлеграм-каналы і пацвердзіла Tut.by інфармаваная крыніца.

«Ён вельмі заняты чалавек, для яго дарагі час. Зараз усе сілы кінутыя на будаўніцтва калійнага камбіната», — растлумачыў суразмоўца. Ён пакінуў без адказу пытанне аб магчымасці арэнды лётных машын у некаторых беларускіх бізнэсменаў і афарбоўцы мадэлі ў колеры беларускага дзяржаўнага сцяга.

Міхаіл Гуцэрыеў пакінуў без каментароў інфармацыю аб набыцці верталёта ў Беларусі, паведамілі Tut.by ў яго прэс-службе.

Італьянскі верталёт AgustaWestland AW139, цана на які стартуе ад 12 млн даляраў, 19 лютага прыбыў у Мінск і зрабіў кола над Астрашыцкім гарадком, дзе знаходзіцца адна з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі. Ліўрэйная мадэль пафарбавана ў колеры беларускага сцяга.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031