Знайсці
20.02.2019 / 09:2018РусŁacБел

У Беларусь даставілі новы верталёт ва ўрадавай ліўрэі ФОТА

Новы верталёт ва ўрадавай ліўрэі дастаўлены ў Беларусь. VIP-мадэль AW139, зробленая італьянскай фірмай AgustaWestland, каштуе ад 12 мільёнаў даляраў, адзначае Еўрарадыё.

Фотаздымак верталёта ў міланскім аэрапорце Мальпенса перад адпраўкай у Беларусь зрабілі 18 лютага спотары — аматары назірання за самалётамі. 

AW139 выкарыстоўваецца для эксклюзіўных перавозак. У Расіі, напрыклад, гэтай мадэллю карыстаецца прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў. У Беларусі ім, хутчэй за ўсё, будзе карыстацца Аляксандр Лукашэнка. 

Гэты верталёт можа перавозіць да 15 пасажыраў на вельмі высокай хуткасці (да 309 км/г). У салоне верталёта ёсць кандыцыянер, гарнітуры актыўнага падаўлення шуму, гукаізаляцыя, электрычныя трапы для пасажыраў (левы і правы), шафы, мультымедыя сістэмы з ВК-маніторамі, VIP-перамоўная з сістэмай бяспечнай сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031