Знайсці
18.02.2019 / 17:403РусŁacБел

У Кітаі тэсціруюць «разумныя турмы»

Упраўленне папраўчай службы Ганконга тэсціруе турмы, у якіх аўтаматызаваныя сістэмы возьмуць на сябе частку назірання за зняволенымі, паведамляе South China Morning Post

Ведамства хоча забяспечыць усіх зняволеных наручнымі трэкерамі, якія ў любы момант часу будуць адсочваць месцазнаходжанне чалавека і яго пульс.

Камісар папраўчых устаноў сказаў, што новыя тэхналогіі будуць дапамагаць захоўваць бяспеку, больш эфектыўна выяўляючы ненармальныя паводзіны зняволеных.

Яшчэ адным новаўвядзеннем стане робат-маніпулятар для некаторых непрыемных работ. Робат, распрацаваны мясцовай тэхналагічнай фірмай, будзе правяраць фекаліі зняволеных на наркотыкі, якія яны маглі праглынуць, перш чым патрапіць у турму.

Раней такой непрыемнай задачай вымушаны былі займацца афіцэры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031