Экспарт украінскіх тавараў у ЕС вырас на 15%
Тэмпы росту экспарту ўкраінскіх тавараў у Еўрасаюз у 2018 годзе склалі 15%, паведамляе Дзяржстат Украіны.
Усяго за мінулы год было экспартавана ў ЕС тавараў на суму $20,15 мільярда, а доля рынку Еўрасаюза склала 42,6%. За 2017 год доля ЕС складала толькі 40,5%, аднак тэмпы росту былі істотна вышэйшыя — 29,9%.
Хоць Расія працягвае заставацца найбуйнейшым рынкам збыту ўкраінскіх тавараў, экспарт у гэтую краіну ў 2018 годзе ўпаў на 7,2%, да $3,65 мільярда.
Пры гэтым экспарт украінскіх тавараў у Польшчу склаў $3,25 мільярда, павялічыўшыся на 19,6%. Пры такіх тэмпах ужо ў гэтым годзе Польшча можа стаць ключавым гандлёвым партнёрам Украіны.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ваўка, які наводзіў страх на вуліцах Віцебска, забілі
 3
Сталініст з Талачынскага раёна абурыўся практыкай, за якую ў Беларусі асудзілі тысячы чалавек
 3
У Казахстане затрымалі экс-міністра ўнутраных спраў. Гэта звязана з падаўленнем пратэстаў у студзені 2022 года
У Беларусі за год знайшлі амаль 1000 карупцыянераў. Пракуратура назвала гэта поспехам
 1
Лукашэнка загадаў скончыць пасяўную да 9 мая
 3
Беларуская нафтаперапрацоўка нясе вялізныя страты
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера