Знайсці
14.02.2019 / 12:589РусŁacБел

Пяскоў на пытанне пра санкцыі супраць Расіі заклікаў «рыхтавацца да найгоршага»

kremlin.ru

Крэмль лічыць, што магчымыя новыя антырасійскія санкцыі з боку ЗША могуць прывесці да «вельмі кепскіх наступстваў», гэтыя дзеянні Вашынгтона могуць ісці ўразрэз з агульнапрызнанымі правіламі міжнароднага гандлю, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Тэарэтычна заўсёды трэба спадзявацца на лепшае, але рыхтавацца да найгоршага. Але ў выпадку настрояў і ў Кангрэсе [ЗША], і ў Сенаце на паляпшэнне адносін або хаця б ўстойлівую рэмісію «хваробы русафобіі» спадзявацца не даводзіцца», - сказаў Пяскоў, адзначыўшы, што гэтая «ашалелая русафобія» не мае пад сабой канкрэтных звестак.

Пяскоў таксама выказаў здагадку, што за ідэяй антырасійскіх санкцый стаіць практычны падыход ЗША да гандлёвай сферы, а абмежаванні накіраваны на падрыў ўдзелу Расіі ў энергетычнай сферы. На думку прадстаўніка Пуціна, гэта спроба выціснуць канкурэнтныя расійскія кампаніі з рынку і расчысціць месца для амерыканскіх кампаній.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031