Знайсці
14.02.2019 / 09:434РусŁacБел

«Белавія» абвясціла пра распродаж білетаў на люты-сакавік, але цэны не вогненныя

Белавія абвясціла новую акцыю, гэтым разам прысвечаную Дню ўсіх закаханых: 14 напрамкаў з Мінска са зніжкай 50%, паведамляюць vandrouki.by

Купляць білеты можна сёння да 00.00 15 лютага.

Даты падарожжа: з 15 лютага па 31 сакавіка 2019 года.

У кошт уваходзяць: харчаванне, багаж і ручная паклажа.

Умовы тарыфаў:

— продаж толькі праз уласны сайт авіякампаніі Belavia;

— зніжка складае 50% ад тарыфу + таксы і зборы;

— змены часу і даты вылету забароненыя. Квіткі з'яўляюцца незваротнымі;

— колькасць квіткоў па акцыі абмежавана;

зніжкі даступныя пры куплі авіябілета на ўсе прамыя рэйсы як з Мінска, так і ў Мінск, выключаючы магчымасць набыцця білета толькі ў адзін бок;

абавязкова выкарыстанне білета ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, названага ў білеце.

Напрамкі і цэны за палёт з Мінска туды-назад (у еўра):

Сочы — 129;

Брусэль — 109;

Батумі — 117;

Хельсінкі — 109;

Калінінград — 59;

Санкт-Пецярбург — 64;

Львоў — 82;

Масква (Дамадзедава) — 64;

Масква (Жукоўскі) — 38;

Адэса — 118;

Рыга — 99;

Вільня — 44;

Варшава — 69;

Тбілісі — 128.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031