Знайсці
25.01.2019 / 20:282РусŁacБел

Facebook, WhatsApp і Instagram аб'яднаюць?

Сістэмы для абмену паведамленнямі Facebook, Instagram і WhatsApp ў найбліжэйшыя год-паўтара будуць аб'яднаныя ў адзіную экасістэму, якая дазволіць адпраўляць даныя з адной праграмы ў іншую, піша NYT.

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг плануе аб'яднаць службы абмену імгненнымі паведамленнямі сацыяльных сетак Facebook і Instagram з месенджарам WhatsApp, піша The New York Times (NYT) са спасылкай на чатыры крыніцы.

Для гэтага спатрэбіцца перабудаваць і ўніфікаваць працу трох сістэм на самым базавым узроўні, паведамілі суразмоўцы газеты. У планах кампаніі таксама абараніць усе паведамленні скразным шыфраваннем, каб выключыць магчымасць перахопу даных. Папярэдні тэрмін завяршэння праекта — канец 2019 года або пачатак 2020 года, паведамілі суразмоўцы NYT.

Чакаецца, што пасля завяршэння праекта карыстальнікі адной з праграм змогуць перапісвацца са сваімі суразмоўцамі ва ўсіх трох сістэмах.

У кампаніі Facebook, якой належаць WhatsApp і Instagram, разлічваюць, што аб'яднанне карыстальнікаў усіх трох праграм у адзіную экасістэму дазволіць павялічыць прыватнасць даных, больш паспяхова прадаваць рэкламу і скласці канкурэнцыю сістэмам абмену паведамленнямі ад Google і Apple.

План аб'яднаць тры розныя праграмы ў адзіную экасістэму паказвае на змену пазіцыі заснавальніка Facebook, які пасля куплі WhatsApp і Instagram абяцаў ім аўтаномію ад мацярынскай кампаніі, піша NYT.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031