Знайсці
23.01.2019 / 10:06РусŁacБел

Лекцыя Гудзіліна: Візуальныя гісторыі, якія чапляюць — сёння а 18:30

Як асобная фатаграфія можа расказаць гісторыю і даць пачатак цэламу праекту? Як прыдумляць і распрацоўваць тэмы для фотарэпартажаў? Як працаваць на беларускім рынку медыя?

Рэгістрацыя на мерапрыемства закрыта з-за вялікай колькасці зарэгістраваных, але глядзіце анлайн-трансляцыю лекцыі на гэтай старонцы.

Пра візуальнае вакол нас і чаму фатографу ўжо неабходна не толькі пісаць тэкст, але і працаваць з відэа і графікай. Пра камунікацыю з кліентам, гледачом і самапіяр.

Пра гэтыя ды іншыя аспекты творчай працы з візуальным матэрыялам у беларускай медыяпрасторы раскажа фатограф Сяргей Гудзілін падчас лекцыі «Журналістыка ў карцінках. Візуальныя гісторыі, якія чапляюць».

Аўтар пакажа прыклады сваіх работ і раскрые паэтапную механіку іх стварэння — ад задумы да фінальнага варыянта.

Працягласць лекцыі — 90 хвілін.

Сяргей Гудзілін: Хачу, каб мяне абвінавацілі ў гей-прапагандзе пасля выхаду кнігі пра войска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031