Знайсці
10.12.2018 / 15:0111РусŁacБел

Макей: Заключэнне візавага пагаднення паміж Беларуссю з ЕС зацягваецца з-за асобных краін

Фота Настассі Роўда

Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, піша БелТА.

«Я ўжо казаў калісьці, што ўвесь час узнікаючыя нейкія новыя моманты, звязаныя з ініцыятывамі нашых еўрапейскіх партнёраў. Нават не ўсіх, а асобных краін з членаў Еўрапейскага саюза. Яны ўвесь час прапануюць нейкія рэчы, накіраваныя на пэўнае змяненне і нават больш жорсткія першапачатковыя варыянты гэтых пагадненняў, што для нас не зусім прымальна. Таму мы працягваем дыскусію на гэтую тэму. Думаю, што прымальны варыянт будзе знойдзены», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, гэта ж адносіцца і да праекту Прыярытэтаў партнёрства паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031