Знайсці
08.12.2018 / 17:307РусŁacБел

«Коммерсант»: Лукашэнка нервуецца, а гэта знак

Расійскае выданне «Коммерсант» каментуе спрэчку паміж Пуціным і Лукашэнкам пра цану на газ. Палітычны аглядальнік Дзмітрый Дрызе лічыць, што Лукашэнка ў гэты раз рызыкуе пацярпець паражэнне ў жорсткім торгу з Масквой.

Фота: president.gov.by.

Аглядальнік лічыць, што 6 снежня 2018 года адбылася беспрэцэдэнтная падзея: складана прыгадаць, калі з Уладзімірам Пуціным паспрачаліся не проста публічна, але і ў дастаткова жорсткіх выразах.

Лукашэнка публічна асадзіў Пуціна: Быццам ваявалі разам, а Беларусь мае горшыя ўмовы за Германію ВІДЭА

«Мы ўсе добра ведаем, што ў цяперашняй Расіі падобнае проста немагчыма — нельга пярэчыць прэзідэнту Расіі, тым больш спрачацца з ім у жывым эфіры», — піша Дрызе.

Журналіст упэўнены, што Аляксандру Лукашэнку дапякло, яму зусім няпроста: з-за розных падатковых і іншых манеўраў расійскага ўрада ён губляе прыбыткі бюджэту. У Расіі тлумачаць: часы ўжо не тыя — у саміх грошай мала.

Журналіст «Коммерсанта» лічыць, што сустрэчы Пуцін—Лукашэнка не прынеслі патрэбнага выніку.

«Прэзідэнта Беларусі можна зразумець: калі абрынецца эканоміка, яго далейшыя палітычныя перспектывы нельга будзе назваць светлымі. Самае цікавае, што ён фактычна сам пазначыў корань праблемы: калі Мінск хоча атрымліваць газ па расійскіх коштах, значыць, ён павінен стаць Расіяй, увайсці ў склад федэрацыі»,

— піша Дрызе.

Тое, што Аляксандр Лукашэнка нервуецца, — гэта знак, упэўнены ён. У Масквы з'явіўся цалкам рэальны шанец даціснуць беларускага лідара.

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031