Знайсці
12.11.2018 / 13:0918РусŁacБел

Беларускія банкі дасылаюць кліентам лісты з пастановай расійскага ўрада. Навошта? 

Некалькі чытачоў «Нашай Нівы» — кліентаў розных банкаў — паведамілі, што ім прыйшлі лісты з давядзеннем новай пастановы расійскага ўрада. 

Той самай, «Аб ужытку эканамічных захадаў у сувязі з несяброўскімі дзеяннямі Украіны», якая прадугледжвае санкцыі ў дачыненні асобных украінскіх кампаній.

Скрыншот паведамлення, якое прыйшло кліенту БСБ-банка

Навошта гэта ведаць беларусам? 

Як тлумачаць у банках, яны дасылаюць паведамленні выключна для інфармавання, бо ў знешнеэканамічных угодах некаторых беларускіх кампаній могуць быць некалькі бакоў, у тым ліку расійскіх і ўкраінскіх — магчыма, акурат тых, хто трапіў пад санкцыі.

І таму кліентам варта, маўляў, улічыць гэтыя моманты ў планаванні бізнэсу.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031