Знайсці
06.11.2018 / 11:365РусŁacБел

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Парыжы папрасіў адмяніць Макрон

Поўнафарматная сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Парыжы адменена па просьбе французскага боку, піша «Коммерсант» са спасылкай на «інфармаваную еўрапейскую дыпламатычную крыніцу».

Паводле словаў суразмоўцы выдання, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон папрасіў адмяніць расійска-амерыканскія перамовы на вышэйшым узроўні, каб яны «не закрылі» мерапрыемствы, прысвечаныя стагоддзю заканчэння Першай сусветнай вайны.

«Літаральна так гэта і было сфармулявана. Здавалася б, у 2018 годзе цяжка ўявіць, што стыль «Кароль-сонца» яшчэ жывы. Але, як той казаў, «се ля ві», - паведаміла крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031