Знайсці
06.11.2018 / 07:5814РусŁacБел

Business Insider назваў расійскую армію самай моцнай у Еўропе. Беларусь на 17-м месцы

president.gov.by

Выданне Business Insider склала рэйтынг з 25 наймацнейшых армій Еўропы. Першае месца ў ім заняла Расія. Беларусь эксперты паставілі на 17-й пазіцыю, піша tut.by.

Пры складанні рэйтынгу выданне ўлічвала колькасць насельніцтва краіны, колькасць вайскоўцаў, тэхнікі і авіяцыі, а таксама абаронны бюджэт.

Расія з больш чым 3,5 млн вайскоўцаў і бюджэтам у 47 млрд даляраў заняла першае месца. У тройцы лідараў — Францыя з больш чым 388 тыс. вайскоўцаў і 40 млрд даляраў ваеннага бюджэту, а таксама Вялікабрытанія (279 тыс. вайскоўцаў і 50 млрд даляраў).

Беларусь знаходзіцца на 17-м месцы. У нашай краіне, па дадзеных выдання, 401 250 вайскоўцаў, 202 самалёты, 43 знішчальнікі і 515 баявых танкаў. На абарону Беларусь траціць 725 млн даляраў.

Украіна ў рэйтынгу размясцілася на 10-м месцы, а Польшча — на восьмым. Літва і Латвія ў яго не траплялі зусім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031