Знайсці
18.10.2018 / 21:152РусŁacБел

Карпенка: Для пераходу да незалежнай атэстацыі ў школах спатрэбіцца некалькі гадоў

Для пераходу да незалежнай атэстацыі ў школах спатрэбіцца некалькі гадоў. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае БелТА.

Фота: БелТА.

«Каб укараніць такую сістэму, спатрэбіцца некалькі гадоў. Павінна быць праведзеная сур'ёзная падрыхтоўчая праца, пробы, павінны быць арганізаваны прамежкавыя атэстацыі ў такіх формах. Увядзенне незалежнай атэстацыі не стане нечаканасцю для вучняў і іх бацькоў. Выпускнікам гэтага года не трэба нічога баяцца, атэстацыя будзе праходзіць як і раней», — сказаў Ігар Карпенка.

Выпускныя экзамены за курс сярэдняй школы прапаноўвалася змяніць яшчэ некалькі гадоў таму. Пры гэтым для выпускнікоў 9-х класаў плануецца ўвесці незалежную атэстацыю, па выніках якой яны змогуць працягнуць навучанне ў гімназіях ці гімназічных класах сярэдніх школ, у звычайных класах, а таксама пайсці па шляху прафтэхадукацыі. Для 11-класнікаў гэта будзе нацыянальны экзамен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031