Знайсці
16.10.2018 / 10:2224РусŁacБел

Украінскія вайскоўцы правялі навучальны бой паміж Су-27 і F-15 

Савецкія знішчальнікі Су-27, якія стаяць на ўзбраенні ВПС Украіны, паказалі сябе лепш у баі на дыстанцыі ад 1 да 1,5 км, чым знішчальнікі F-15 C Eagle Нацыянальнай гвардыі ЗША. Кадры бою апублікаваныя на канале Ваеннага тэлебачання Украіны ў YouTube.

Бой праходзіў падчас вучэнняў «Чыстае неба — 2018» (Clear Sky), у манеўрах удзельнічалі па чатыры-пяць самалётаў Су-27 і F-15. Адзначаецца, што Су-27 перамаглі за кошт большай манеўранасці і механізацыі.

Вучэнні «Чыстае неба» праходзяць ва Украіне з 8 па 19 кастрычніка, у іх, акрамя ЗША, бяруць удзел Вялікабрытанія, Бельгія, Данія, Эстонія, Нідэрланды, Польшча і Румынія. Вучэнні, як адзначалі ў Мінабароны Украіны, праходзяць у Вінніцкай і Хмяльніцкай абласцях — у горадзе Стараканстанцінаў і на аэрадроме Гаўрышкова. У вучэннях бяруць удзел каля 700 вайскоўцаў, усяго запланавана 330 вылетаў.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930