Знайсці
14.10.2018 / 11:37305РусŁacБел

Футбаліст Вячаслаў Глеб разам з жонкай прыехаў у «Паедзем, паядзім». Вольга Глеб паказала людзям сярэдні палец ВІДЭА

Актывістка Ганна Шапуцька апублікавала ў фэйсбуку відэа з удзелам вядомага беларускага футбаліста Вячаслава Глеба і яго жонкі Вольгі. Сямейная пара прыехала ва ўстанову «Паедзем, паядзім», і ў яе здарыўся канфлікт з актывістамі з курапацкай варты. Вячаслаў і Вольга Глеб крытыкавалі дзеянні актывістаў, а ў канцы відэа Вольга Глеб кінула ў аднаго з актывістаў свае сурвэткі і з усмешкай на твары паказала сярэдні палец.

Таксама Вольга Глеб прадэманстравала ў сваім інстаграме фотаздымкі з «Паедзем, паядзім». Пазней яна выдаліла фатаграфію, аднак яе скрыншот захаваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031